Стыпендыят фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: погляд у будучыню ад студэнта-лінгвіста

Студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (Камунікатыўныя тэхналогіі ў бізнэсе)» ​​​​​​​Чэрнік Ксенія Арсеньеўна.

«Раскажа, пакажа і дакажа: Палескі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта месца, дзе святкуюць разнастайнасць вобразаў думак і падтрымліваюць пачынанні. ПалесДУ рыхтуе спецыялістаў у розных галінах, адна з такіх – спецыяльнасць "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый", якая прапануе шырокі спектр дысцыплін, з якіх мне найбольш падабаюцца моўныя і камунікатыўныя навучальныя дысцыпліны. Апроч адукацыйнага працэсу ПалесДУ прапануе яшчэ адну важную валюту: успаміны. Мерапрыемствы, якія праводзяцца тут (як, напрыклад, Міжнародны валанцёрскі фестываль) аб'ядноўваюць, натхняюць і раскрываюць у людзях нешта новае, застаючыся ў памяці сапраўды надоўга. Акрамя таго, ПалесДУ развівае патэнцыял і падказвае правільныя напрамкі развіцця за кошт прапановы студэнтам выпрабаваць свае сілы ў розных занятках: будзь то арганізацыя студатрада, спартыўныя спаборніцтвы ці летняя праца, забяспечаная універсітэтам, – усё гэта гарантуе развіццё студэнта як звяна соцыума. І па заканчэнні Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта можна сказаць «Я ведаю, кім магу стаць у жыцці; я разумею, у якім напрамку рухацца; я сапраўды магу прынесці карысць грамадству» ужо без пытальнікаў.