У Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта эканомікі і фінансаў 2026 года. Цырымонію адкрыла прарэктар па вучэбнай рабоце Прыгодзіч Ірына Аляксандраўна, адзначыўшы значнасць падрыхтоўкі эканамістаў для развіцця рэгіёну і краіны. Ірына Аляксандраўна ўручыла дыпломы выпускнікам, якія скончылі навучанне выдатна. Дэкан факультэта Ржэўская Таццяна Аляксандраўна далучылася да віншаванняў, падкрэсліўшы значнасць кожнага выпускніка. На сцэну ўзнімаліся загадчыкі кафедр, прадстаўнікі-арганізацый заказчыкаў кадраў, куратары груп, каб павіншаваць выпускнікоў і ўручыць дыпломы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









