Слава вызваліцелям: ПалесДУ ўшанаваў памяць воінаў-вызваліцеляў г. Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

4 ліпеня - Дзень вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дэлегацыя ПалесДУ на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам усклала кветкі да помніка ў гонар 40‑годдзя вызвалення горада Пінска ("Штыкі").  Удзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць герояў, якія аддалі жыццё за мір і свабоду роднага краю.