На міжнародных спаборніцтвах па веславанні на байдарках і каноэ "Кубак Добрай волі" ў Маскве каноэ-двойка ў склад якой увайшла Марыя Попічыч, студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця ПалесДУ, атрымала ўпэўненую перамогу на дыстанцыі 500 м.
Віншуем Марыю з цудоўным вынікам і жадаем новых яркіх дасягненняў і перамог! ПалесДУ працягвае ўмацоўваць спартыўныя традыцыі і натхняць студэнтаў на актыўны лад жыцця - рух наперад пачынаецца з кожнага з нас.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









