ПалесДУ прыняў удзел у "Фестывалі навукі-2026", накіраваным на папулярызацыю навуковых ведаў.
Факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця падрыхтаваў навукова-папулярны квэст "Таямніцы спартыўнай навукі". Удзельнікі праходзілі тэсціраванне функцыянальнага стану арганізма.
Біятэхналагічны факультэт захапіў гасцей мема-гульнямі на біялагічную тэматыку і інтэрактыўным зборам расліннага пазла.
Студэнты інжынернага факультэта правялі атмасферны майстар-клас па кітайскай каліграфіі, дзе кожны мог паспрабаваць сябе ў мастацтве тонкіх ліній і сімвалаў.
Факультэт эканомікі і фінансаў прадставіў інтэлектуальную гульню па асновах фінансавай пісьменнасці – дынамічную, пазнавальную і даступную для ўсіх узростаў.
У рамках Фестывалю навукі – 2026 Козыру Аляксею Віктаравічу, старшаму выкладчыку кафедры аквакультуры і дызайну экаасяроддзя інжынернага факультэта і асістэнту Шыкунцу Аляксею Барысавічу быў уручаны дыплом пераможцы конкурсу стартап-праектаў "100 інавацый маладых навукоўцаў".
Экспазіцыя ПалесДУ выклікала цікавасць удзельнікаў фестывалю і стала адной з самых інтэрактыўных пляцовак мерапрыемства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









