Мітынг да Дня народнага адзінства

​​​​​​​Дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняла ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню народнага адзінства, які адбыўся ля памятнага знака ў гонар змагароў за ўсталяванне Савецкай улады на Піншчыне.

Прадстаўнікі ўніверсітэта ўсклалі кветкі да памятнага знака, ушанаваўшы памяць тых, хто стаяў ля вытокаў станаўлення дзяржаўнай улады і абараняў мір і стабільнасць роднага краю. Удзельнікі адзначылі значнасць захавання гістарычнай пераемнасці і падкрэслілі, што ўдзел моладзі ў такіх мерапрыемствах умацоўвае сувязь пакаленняў і фарміруе павагу да подзвігу папярэднікаў. Мітынг стаў важнай часткай мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства, аб'яднаўшы прадстаўнікоў ПалесДУ, грамадскіх арганізацый і жыхароў горада ў агульнай традыцыі памяці і падзякі.