18 верасня 2026 года на вяслярнай базе №2 адбыўся II турыстычны злёт супрацоўнікаў і выкладчыкаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства прымеркавана да Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь - і прайшло пад дэвізам "Ганарымся краінай – моцныя камандай!".
У 20-ы юбілейны для ўніверсітэта год турыстычны злёт аб'яднаў прадстаўнікоў усіх факультэтаў і структурных падраздзяленняў ВНУ, стаўшы яркім сімвалам згуртаванасці і пераемнасці традыцый вялікай універсітэцкай сям'і. Урачыстая цырымонія адкрыцця пачалася з выканання Гімна Рэспублікі Беларусь. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч, які адзначыў важнасць адзінства, каманднага духу і здаровага ладу жыцця ў жыцці сучаснага ўніверсітэта.
Падчас турзлёту каманды спаборнічалі ў чатырох дысцыплінах: дартсе, кідках у баскетбольнае кольца, жыме гіры і перацягванні каната. Кожны этап патрабаваў ад удзельнікаў не толькі фізічнай падрыхтоўкі, але і вытрымкі, канцэнтрацыі і ўменні дзейнічаць у адзінай камандзе.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









