У Мінску прайшоў форум «Моладзь. Беларусь. Будучыня», прысвечаны Дню народнага адзінства з удзелам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча. “Мы адзначаем Дзень народнага адзінства. Дзень уз'яднання народа, дзень вяртання мільёнаў беларусаў у сваю сям'ю, у сваю Айчыну. Сапраўды лёсавызначальная падзея», - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам. «Маладзёжны форум у Менску, пры ўдзеле Кіраўніка дзяржавы, стаў важным сімвалам адзінства і адказнасці пакалення, якое сёння фармуе будучыню краіны. Для нас гэта не проста сустрэча – гэта прастора дыялогу, дзе моладзь атрымлівае імпульс да развіцця, а дзяржава пацвярджае сваю падтрымку і давер», - падкрэсліў Валерый Іванавіч.
Рэспубліканскі форум стаў пляцоўкай, якая аб'яднала актыўную моладзь вакол ключавых каштоўнасцей суверэнітэту, гістарычнай памяці і стваральнага погляду на будучыню Беларусі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









