Дэлегацыя ПалесДУ на чале з рэктарам Дунаем У.І. прыняла ўдзел у адкрыцці Рэспубліканскай універсіяды

​​​​​​​Дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскай універсіяды 2026–2027, якое адбылося ў Мінску і сабрала тысячы студэнтаў і навучэнцаў каледжаў з усёй краіны.

Каманда ПалесДУ стала ўдзельнікам рэспубліканскага лёгкаатлетычнага забегу "На старт, моладзь!", прыняла ўдзел у спаборніцтвах па стрытболе, ролер-спорце, BMX і ў гонках на драгонботах, прадэманстраваўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі, згуртаванасць і імкненне да новых спартыўных дасягненняў.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт ужо рыхтуецца да наступнай спартыўнай падзеі - "Бітвы факультэтаў", якая пройдзе 29 верасня на спартыўным комплексе ПалесДУ.