Навуковыя інтарэсы кафедры закранаюць розныя вобласці вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій накираваныя на рашэнне фундаментальных і практыка-арыентаваных задач у розных сферах рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Зыходзячы з гэтага сфармуляваны наступныя аб'екты навуковых даследаванняў на кафедры ВМiIТ:
- размеркаваныя вылічальныя працэсы;
- сістэмы штучнага інтэлекту;
- фінансавая дзейнасць банкаўскіх структур
- інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі;
- размеркаваныя і канкуравальныя вылічальныя працэсы;
- працэсы мадэлявання і ацэнкі гукаў чалавечай гаворкі;
- скразныя матэрыяльныя патокі, патокі паслуг і спадарожныя ім фінансавыя і інфармацыйныя патокі;
- працэсы рацыянальнага прыродакарыстання
Вынікі навуковых работ кафедры адпавядаюць наступным напрамкам з пераліку прыярытэтных напрамкаў фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь:
- 5.1 метады матэматычнага і камп'ютарнага мадэлявання, камп'ютарныя тэхналогіі і інтэлектуальныя сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў;
- 5.4 матэматычныя і інтэлектуальныя метады, інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы распазнання і апрацоўкі вобразаў, сігналаў, прамовы і мультымедыйнай інфармацыі;
- 12.1 фізічныя і матэматычныя метады і іх прымяненне для вырашэння актуальных праблем прыродазнаўства, тэхнікі, новых тэхналогій, эканомікі і сацыяльных навук
На кафедры функцыянуюць:
Навукова-даследчая лабараторыя «Экаінжынерыя і інфармацыйныя тэхналогіі» і Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя (СНДЛ).
З ініцыятывы кафедры заключаны і рэалізоўваецца шэраг міжнародных дагавораў аб навукова-практычным супрацоўніцтве з: Нацыянальным універсітэтам біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны (г. Кіеў), ТАА «Нарзан» (Расійская Федэрацыя), Нацыянальным тэхнічным універсітэтам Украіны «КПІ» (г. Кіеў), валгаградскім аграрным універсітэтам (Расійская Федэрацыя).
Кафедрай адкрыты філіял для правядзення навуковых даследаванняў на базе ААТ «Пінскі доследна-механічны завод».
Інавацыйныя і практыка-арыентаваныя распрацоўкі кафедры ВМiIТ пастаянна ўдзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных стаўках, біржах дзелавых кантактаў і мерапрыемствах па трансферы навуковых тэхналогій.
Падрыхтаваныя на базе кафедральнай СНДЛ інавацыйныя праекты прэзентуюцца і высока ацэньваюцца ў рамках конкурсу Start Up Projects "Pinsk Invest Weekend".