IX Міжнародны студэнцкі алімпійскі форум "Алімпійскі рух, студэнцкі спорт, камунікацыі і алімпійская адукацыя"

​​​​​​​У рамках форуму каманда студэнтаў ПалесДУ прыняла ўдзел у інтэлектуальным турніры "Алімпійскі залік". Пляцоўкай для праверкі эрудыцыі і каманднага духу выступіла штаб-кватэра Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь. Усе актыўнасці форуму накіраваны на эфектыўнае выкарыстанне адукацыйнага патэнцыялу алімпійскага руху ў сферы адукацыі, фізічнай культуры і спорту, дапамога маладым вучоным у фарміраванні стратэгіі развіцця.