Дэлегацыя ПалесДУ наведала вядучыя навуковыя цэнтры Фуданьскага ўніверсітэта ў Шанхаі

​​​​​​​У рамках рабочага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку і ўдзелу ў IV Пасяджэнні Кітайска-Беларускай Асацыяцыі ўніверсітэтаў рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і начальнік міжнароднага аддзела Аксёнчык Наталля Уладзіміраўна наведалі Фуданьскі ўніверсітэт (Fudan University) у Шанхаі – адну са старэйшых і найбольш прэстыжных дзяржаўных ВНУ.

У час экскурсіі прадстаўнікі ПалесДУ азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, сучаснымі лабараторыямі і перадавымі распрацоўкамі ключавых навуковых падраздзяленняў універсітэта:

- Шанхайскага інстытута інфекцыйных захворванняў і біябяспекі;

- Інстытута навук аб мозгу;

- Інстытута нейранаук.

Прадстаўнікі кітайскага боку прадэманстравалі найноўшае даследчае абсталяванне і расказалі аб актуальных навуковых праектах. Гэты візіт дазволіў намеціць перспектыўныя напрамкі для будучага ўзаемадзеяння паміж ПалесДУ і Фуданьскім універсітэтам у сферы навукі, акадэмічных абменаў і сумесных даследаванняў.