ПалесДУ пашырае супрацоўніцтва з Кітаем: падпісаны мемарандум з Харбінскім медыцынскім універсітэтам

​​​​​​​У рамках рабочага візіту ў Кітайскую Народную Рэспубліку адбылася сустрэча паміж рэктарам ПалесДУ Дунаем Валерыем Іванавічам і кіраўніцтвам Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта. Галоўным вынікам перагавораў стала падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні, накіраванага на развіццё і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва паміж дзвюма навучальнымі ўстановамі.