20 лістапада 2026 года на факультэце эканомікі і фінансаў адбыўся круглы стол на тэму "Моладзь і справядлівае грамадства: сацыялізм = камунізм у рамках сучаснага тэхналагічнага падыходу".
У якасці спікера выступіў Леанід Аляксандравіч Ярашэвіч, старшы выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. У сваім дакладзе ён акцэнтаваў увагу на развіцці сацыялізму, марксізме як тэарэтычнай аснове аналізу грамадскіх працэсаў, а таксама на пераемнасці класічных ідэй сацыяльнай справядлівасці ў сучасных умовах. Асобна абмеркавалі і адзначылі ролю моладзі як рухаючай сілы ў рэалізацыі працэсаў справядлівага грамадства.
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў Аляксандр Альфрэдавіч Канеўскі - першы сакратар Пінскага гарадскога аддзялення Камуністычнай партыі Беларусі, Ганаровы грамадзянін горада Пінска. Напрыканцы сустрэчы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Леаніда Аляксандравіча граматай Камуністычнай партыі Беларусі за шматгадовую добрасумленную працу.
Акрамя таго, спікер прыняў віншаванні з 60-гадовым юбілеем ад дэкана факультэта Таццяны Аляксандраўны Ржэўскай, якая адзначыла яго ўклад у развіццё навуковай і педагагічнай дзейнасці на факультэце.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









