19 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыліся Свята-Макарыеўскія адукацыйныя чытанні "Хрысціянскае вучэнне аб чалавеку і выклікі сучасных тэхналогій". Навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў рамках рэгіянальнага этапа XXXIV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў. Арганізатарамі выступілі: Пінская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Упраўленне па адукацыі Пінскага гарвыканкама, Аддзел ідэалагічнай працы па справах моладзі Пінскага раённага выканаўчага камітэта.
Галоўнай мэтай навукова-практычнай канферэнцыі стаў абмен думкамі аб месцы хрысціянскага вучэння ў эпоху імклівага развіцця тэхналогій, а таксама абмеркаванне актуальных рызык, звязаных з цыфрызацыяй грамадства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









