Дыялог аб галоўным: у ПалесДУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

​​​​​​​У Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Мерапрыемствы, прысвечаныя харчовай бяспецы і ролі Усебеларускага народнага сходу ў забеспячэнні стабільнасці, прайшлі ва ўсіх структурных падраздзяленнях ВНУ. У ходзе сустрэчы з калектывам рэктар універсітэта Дунай Валерый Іванавіч падкрэсліў, што Беларусь не толькі поўнасцю забяспечвае сябе якасным харчаваннем, але і нарошчвае экспартны патэнцыял. Паводле слоў кіраўніка ВНУ, поспех айчынных тавараў абумоўлены строгімі дзяржаўнымі стандартамі, якія гарантуюць іх натуральнасць і традыцыйны смак, поўнасцю апраўдваючы слоган "Беларускае - значыць якаснае".

У падраздзяленнях універсітэта і студэнцкіх калектывах падрабязна асвятлілі дасягненні айчыннага аграпрамысловага комплексу, пытанні імпартазамяшчэння і ролю навукі ў забеспячэнні стабільнасці харчовага рынку.