19 лістапада ў Маскве на базе Вучылішча алімпійскага рэзерву № 2 адбыліся спаборніцтвы па цяжкай атлетыцы ў рамках Адкрытага кубка Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Перамогу ў турніры атрымала студэнтка факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Іна Мельянец. Выступаючы ў складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь, спартсменка паказала лепшы вынік і ўзнялася на вышэйшую прыступку п'едэстала ў вагавой катэгорыі да 61 кг.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









