26 лістапада - Сусветны дзень інфармацыі

   Імклівае развіццё галіны інфармацыйных тэхналогій нясе з сабой як вялікія магчымасці, так і сур'ёзныя пагрозы, перш за ўсё пагрозы інфармацыйнай бяспецы. У сучасных умовах абарона інфармацыі становіцца крытычна важнай задачай для ўсіх удзельнікаў лічбавай прасторы, ад буйных карпарацый да звычайных карыстачоў. Эфектыўныя меры па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі павінны складацца  не толькі з тэхнічных рашэнняў, але і павышэнне дасведчанасці карыстачоў аб кіберпагрозах і правілах бяспечных паводзін у сетцы. 
  У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана кніжна-часопісная выстаўка “Інфармацыйная бяспека”, на якой прадстаўлена літаратура, якая асвятляе пытанні асноў інфармацыйнай бяспекі, абароны даных і канфідэнцыйнасці, сучасных пагроз кібербяспецы, прымянення крыптаграфіі, інавацый і тэхналогій у галіне абароны інфармацыі.
   Выстаўка заклікана садзейнічаць павышэнню ўзроўню дасведчанасці аб сучасных выкліках у галіне інфармацыйнай бяспекі і ўзброіць ведамі для эфектыўнай абароны сябе і сваіх даных у лічбавым свеце.
   Запрашаем усіх жадаючых!