Спіс дысцыплін, якія замацаваны за кафедрай:
- Бізнес-планаванне.
- Бізнес-планаванне ў індустрыі турызму і гасціннасці.
- Уводзіны ў спецыяльнасць.
- Знешнеэканамічная дзейнасць.
- Дзяржаўнае кіраўніцтва малога бізнесу.
- Інавацыйнае развіццё арганізацыі (прадпрыемства).
- Інавацыйны менеджмент.
- Канкурэнтныя стратэгіі.
- Канкурэнтназдольнасць арганізацыі.
- Міжнародны бізнес.
- Метадалогія бізнес-даследаванняў.
- Арганізацыя і эканоміка рыбнай гаспадаркі.
- Арганізацыя вытворчасці.
- Арганізацыя вытворчасці ў АПК.
- Арганізацыя вытворчасці ў галіне.
- Арганізацыя вытворчасці і кіраванне прадпрыемствам садова-паркавай гаспадаркі.
- Асновы бізне-адміністравання.
- Прадпрымальніцкая дзейнасць.
- Сучасныя праблемы развіцця інавацыйнай эканомікі.
- Сучасныя формы арганізацыі бізнесу.
- Кіраванне інвестыцыямі і інавацыямі.
- Кіраванне інавацыямі.
- Гаспадарчая рызыка.
- Цэнаўтварэнне.
- Эканоміка і арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці.
- Эканоміка і кіраванне інавацыямі.
- Эканоміка і кіраванне рэсурсазберажэннем.
- Эканоміка малога і сярэднега бізнесу.
- Эканоміка фізічнай культуры і спорту, міжнароднага турызму
- Эканоміка арганізацыі.
- Эканоміка арганізацыі (прадпрыемства).
- Эканоміка прыродакарыстання.
- Эканоміка развіцця малога і сярэднега бізнесу.
- Эканоміка садова-паркавага будавання і гаспадаркі.
- Эканоміка турызму і гасціннасці.
- Эканоміка турысцкага прадпрыемства.
- Эканамічныя асновы лагістыкі.
- Эканамічны механізм развіцця арганізацыі.
- Інстытуцыянальная эканоміка.
- Гісторыя эканамічных вучэнняў.
- Макраэканоміка.
- Макраэканамічны аналіз.
- Міжнародная эканоміка.
- Міжнародныя эканамічныя адносіны.
- Мікра-макроэканоміка.
- Мікраэканоміка.
- Мікраэканамічны аналіз і палітыка
- Сусветная эканоміка і міжнародны бізнес
- Нацыянальная эканоміка Беларусі
- Прагназаванне нацыянальнай эканомікі.
- Стартап тэхналогіі.
- Тэорыя галіновых рынкаў.
- Кіраўніцкая эканоміка.
- Эканоміка сялянскіх (фермерскіх) гаспадарака і агратурызму.
- Эканамічная тэорыя
- Усе выкладчыкі актыўна займаюцца вучэбна-метадычнай працай.
Для арганізацыі больш эфектыўнага навучальнага працэсу за апошнія 5 гадоў былі напісаны шэраг вучэбных і вучэбна-метадычных выданняў. Асноўнымі з іх з'яўляюцца:
- Нацыянальная эканоміка Беларусі: практыкум / М.В. Бокша [і інш.]. - Пінск: ПалесДУ, 2015 - 93 с.
- Міжнародная эканоміка: практыкум / М.В. Бокша [і інш.]; па агул. рэд.В.А. Паршуціч. - Пінск: ПалесДУ, 2015 - 86 с.
- Нацыянальная эканоміка Беларусі. Вучэбна-метадычны комплекс / С.В. Галкоўскі [і інш.]; пад агул. рэд. Галкоўскага С.В. - Пінск: ПалесДУ, 2017. - 122 с.
- Кіраўнічая эканоміка: практыкум / К.К. Шабека [і інш.]; пад агул. рэд. Ю.В. Чаплянскага. - Пінск: ПалесДУ, 2018 - 73 с.
- Макраэканоміка: вучэбна- метадычны комплекс / Ю.В. Чаплянскі [і інш.]; пад агул. рэд. Чаплянскага Ю.В. - Пінск: ПалесДУ, 2019. - 175 с.
У цяперашні час функцыянуе 3 філіялы кафедры "Эканомікі і бізнесу":
1. Філіял кафедры на базе ААТ "Пінскі ордэна Знак Пашаны суднабудаўніча-суднарамонтны завод", размешчанага ў г. Пінску вул. Чарняхоўскага 1 утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны універсітэт" №6 ад 28.02.2013г.
Асноўны від дзейнасці - суднабудаванне і суднарамонт, а таксама рамонт рухавікоў Д6, Д12, выраб і рамонт паромных перапраў і наплаўных мастоў, выраб будаўнічых металаканструкцый, рэзервуараў рознага прызначэння, воданапорных вежаў, гуматэхнічных вырабаў, пантоны для вяслярных каналаў, памятных знакаў у метале, спецкузава для перавозкі газавых балонаў.
Вучэбная праца філіяла кафедры ажыццяўлялася ў рамках кіраўніцтва вытворчай практыкай студэнтаў дзённай і завочнай формаў адукацыі спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", а таксама кіраўніцтва курсавымі работамі.
2.Філіял кафедры на базе КУВП "Манькавічы", размешчанага ў в. Манькавічы Столінскага раёна, утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" № 5 ад 31.01.2008. Нарматыўна-прававое рэгуляванне дзейнасці філіяла кафедры ажыццяўляецца на падставе палажэння аб філіяле кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці ў аграпрамысловым комплексе ад 25.01.2012г. № 60.
Асноўным акцэнтам ў развіцці прадпрыемства з'яўляецца высокая культура вытворчасці, аснашчэнне сучасным абсталяваннем, пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі.
Вучэбная праца філіяла кафедры ажыццяўлялася ў рамках кансультавання і кіраўніцтва вучэбнай, вытворчай (арганізацыйна-эканамічнай) і пераддыпломнай практыкай, таксама кіраўніцтва дыпломнымі працамі ў студэнтаў завочнай і дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
3.Філіял кафедры на базе ААТ "Белмастацкераміка", размешчаны ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, утвораны ў адпаведнасці з рашэннем Савета ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" № 5 ад 2018/01/25.
Вучэбная праграма кафедры эканомікі і бізнесу УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" дазваляе сфарміраваць у студэнтаў тэарэтычныя і практычныя навыкі ў галіне арганізацыі працы прадпрыемства і аналізу паказчыкаў эфектыўнасці яе дзейнасці.
Навучальны працэс арганізаваны ў выглядзе лекцыйных, семінарскіх і практычных заняткаў з выкарыстаннем розных тэхнічных сродкаў: праектараў для лекцыйных прэзентацый, персанальных камп’ютараў для правядзення разліку і аналізу розных эканамічных паказчыкаў падчас практычных заняткаў.
Вучэбная праца філіяла кафедры мяркуецца ў рамках кансультавання і кіраўніцтва вучэбнай, вытворчай (арганізацыйна-эканамічнай) і пераддыпломнай практыкай, таксама кіраўніцтва дыпломнымі працамі ў студэнтаў завочнай і дзённай формы навучання спецыяльнасці 1-25 01 07 "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".
На кафедры наладжана сувязь з філіяламі для арганізацыі вытворчых экскурсій. Перыядычна праводзяцца экскурсіі студэнтаў для практычнага азнаямлення іх з вытворчым працэсам і замацавання ведаў.