НАВУКОВЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ КАФЕДРЫ

Высокі патэнцыял прафесарска-выкладчыцкага саставу кафедры плённа рэалізуецца ў навукова-даследчай дзейнасці.
У адпаведнасці з рашэннем Савета УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» на кафедры фінансавага менеджменту вядзецца навукова-даследчая работа па тэмах:
«Страхаванне як рынкавы інстытут сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь». Кіраўнік НДР - Бухцік М.І., канд. эканам. навук.
«Генезіс методык бухгалтарскага ўліку і ўнутранага аўдыту ў кантэксце эканамічнай бяспекі арганізацыі ва ўмовах лічбавай эканомікі». Кіраўнік НДР - Якубава І.П., канд. эканам. навук.
Выканаўцы: ППС кафедры фінансавага менеджменту.
На кафедры арганізаваны і плённа працуюць студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі «Фінансіст», «Бухгалтар».
Кіраўнікі СНДЛ
Чарнарук Святлана Васільеўна, старшы выкладчык
Неўдах Сяргей Васільевіч, старшы выкладчык

Асноўныя напрамкі работы СНДЛ «Фінансіст»:

1. Палажэнне Рэспублікі Беларусь у свеце і прыярытэтныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі.
2. Страхаванне і страхавыя кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывы іх развіцця, у святле выканання Рэспубліканскай праграмы развіцця страхавой дзейнасці.
3. Стратэгія развіцця банкаўскага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь.
4. Асноўныя тэндэнцыі развіцця інвестыцыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.
5. Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
6. Праблемы фарміравання фінансавых рэсурсаў прадпрыемстваў.
7. Уплыў сусветнага фінансавага крызісу на эканоміку Рэспублікі Беларусь.
8. Фінансавая палітыка дзяржавы на сучасным этапе.
9. Крэдытныя адносіны банкаў з кліентамі, перспектывы іх развіцця.
10. Напрамкі ўдасканалення ўзаемадзеяння банкаўскага і нефінансавага сектараў.

СНДЛ «Бухгалтар» забяспечвае:

- Навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і творчай працы, выпрацоўку практычных навыкаў яе правядзення, уключаючы набыццё вопыту калектыўнай працы.
- Правядзенне фундаментальных, пошукавых і прыкладных НДР у рамках асноўнага тэматычнага напрамку СНДЛ: «Даследаванне методык фінансавага, кіраўніцкага ўліку і эканамічнага аналізу арганізацый Палескага рэгіёну з выкарыстаннем аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі».
- Удзел навуковых прац студэнтаў на ўнутрывузаўскіх, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных канферэнцыях, выставах, конкурсах і да т.п.
- Арганізацыю правядзення навуковых конкурсаў, канферэнцыі, семінараў па абранай тэматыцы навуковых даследаванняў у святле сучасных і актуальных праблем бухгалтарскага ўліку, аналізу і кантролю.

Студэнты выступаюць з дакладамі на навуковых семінарах і канферэнцыях, удзельнічаюць і перамагаюць у рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах і конкурсах, публікуюць артыкулы ў часопісах і зборніках. Усё гэта спрыяе стварэнню базы для іх будучай навуковай і педагагічнай дзейнасці. Па заканчэнні навучання выпускнікі з ліку найбольш здольных маюць магчымасць працягнуць навучанне ў магістратуры і аспірантуры.