Асаблівая ўвага на кафедры надаецца навукова-даследчай працы студэнтаў (НДРС), як асноўнай састаўной падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Формы арганізацыі НДРС:
-кіраўніцтва студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Сігма» на кафедры гуманітарных навук, філасофіі і права;
-кіраўніцтва студэнцкай навукова-даследчай лабараторыяй «Спадчына»;
-праца са студэнтамі ў рамках Студэнцкага экскурсійнага грамадства з мэтай падрыхтоўкі да атэстацыі студэнтаў у Нацыянальным агенцтве па турызме і наступнага атрымання імі сертыфіката экскурсавода (кіраўнік - старшы выкладчык А.М. Пашкавец);
-індывідуальная работа выкладчыкаў са студэнтамі, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі;
- выкарыстанне ў розных відах вучэбнай аўдыторнай працы (лекцыі, семінары, лабараторныя заняткі) элементаў навуковых даследаванняў;
-удзел студэнтаў у навукова-практычных канферэнцыях, конкурсах, навуковых выставах, семінарах;
-кіраўніцтва НДР студэнтаў універсітэта па сацыяльна-філасофскай, гістарычнай і псіхолага-педагагічнай праблематыцы;
Выкладчыкі кафедры ажыццяўляюць кіраўніцтва студэнцкімі навуковымі даследаваннямі пры падрыхтоўцы да міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковы патэнцыял моладзі - будучыні Беларусі», рэспубліканскім і міжвузаўскім студэнцкім навуковым форумам.