У выніку сістэматызацыі навуковых даследаванняў дацэнт кафедры прамысловага рыбаводства і перапрацоўкі рыбнай прадукцыі Бубыр Ірына Валер’еўна атрымала пацверджанне на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці (патэнт № 22871) «Спосаб падрыхтоўкі рыбы халоднага вэнджання».
Таксама ў рамках XXVII-га Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў дацэнт кафедры прамысловага рыбаводства і перапрацоўкі рыбнай прадукцыі Бубыр І.В., старшы выкладчык кафедры ландшафтнага праектавання Ляўшук А.М. і іх выхаванцы заваявалі прызавыя месцы:
- Секцыя «Аграінжынер. Асновы захоўвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі ».
1 катэгорыя - Ількавец Наталля Валянцінаўна (кіраўнік к.т.н., дацэнт
Бубыр І.В.).
- Секцыя «Тэхналогія, працэсы і апараты харчовых вытворчасцяў. Мадэляванне прадуктаў харчавання новага пакалення. Таваразнаўства і тэхналогія харчовых прадуктаў ».
1 катэгорыя - Бабійчук Таццяна Валянцінаўна (кіраўнік к.т.н., дацэнт
Бубыр І.В.).
- Секцыя «Лясная гаспадарка і ландшафтнае добраўпарадкаванне тэрыторый, тэхналогія і тэхніка лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці».
1 катэгорыя - Леанчук Ганна Пятроўна і Лахміцкая Кацярына Валянцінаўна (кіраўнік старшы выкладчык Ляўшук А.М.).
Віншуем і жадаем далейшых навуковых здзяйсненняў!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии