08-09 лютага 2021 г. адбылося пасяджэнне экзаменацыйнай прадметнай камісіі па выніках дадатковай гутаркі з абітурыентамі Кітайскай Народнай Рэспублікі для паступлення ў магістратуру ўстановы адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».
Дваццаць тры выпускнікі профільных факультэтаў фізічнай культуры ўніверсітэтаў КНР выказалі жаданне атрымаць ступень магістра па спецыяльнасці 1-08 80 04 «Фізічная культура і спорт», прафілізацыя «Навукова-метадычнае і медыка - біялагічнае забеспячэнне ў фізічнай культуры і спорце» на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».
Праграма падрыхтоўкі ў магістратуры англамоўная, адаптаваная да навучання кітайскіх магістрантаў, дазваляе індывідуалізаваць падыход пад навуковыя інтарэсы, дае магчымасць атрымаць паглыбленыя прафесійныя веды. У магістарскую праграму па спецыяльнасці 1-08 80 04 «Фізічная культура і спорт» уключаны вялікі практычны блок медыка-біялагічнага забеспячэння прафесійных спартсменаў, у рэалізацыі выкладання дысцыпліны выкарыстоўваюцца вопыт і матэрыяльна-тэхнічная база галіновых навуковых лабараторый факультэта.
Сацыяльна значныя асновы падрыхтоўкі спецыялістаў абумаўляюць саму мэту фізічнага выхавання студэнцкай моладзі ў працэсе навучання ў ВНУ КНР. Варта адзначыць высокую матываванасць кітайскіх абітурыентаў да атрымання ведаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии