15 лютага 2021 года ў Цэнтры кітайска-беларускіх міжкультурных камунікацый адбылося мерапрыемства, прысвечанае святкаванню Кітайскага Новага года, які традыцыйна лічыцца галоўным святам у Кітаі.
Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый Шымановіч Наталля Сямёнаўна, якой актыўна дапамагалі студэнты групы 19ММТ-1.
На свяце прысутнічала шмат гасцей, сярод якіх Залатарова В.А., прарэктар па вучэбнай рабоце, Хмель В. А., дэкан факультэта дадатковай адукацыі, Ржэўская Т.А., дэкан факультэта эканомікі і фінансаў, навучэнцы ліцэя ПалесДУ, а таксама студэнты, якім цікавая культура і гісторыя Кітая. Вольга Аляксандраўна Залатарова павіншавала ўсіх прысутных з Кітайскім Новым годам і, у якасці падарунка, паднесла кафедры міжкультурных камунікацый карціну.
На свяце гучалі песні і вершы на кітайскай мове, якія чыталі студэнты групы 19 ММТ-1. Незвычайнай і цікавай часткай свята стаў удзел у чайнай цырымоніі. Госці дакрануліся да традыцый і звычаяў, што праводзяцца ў Кітаі пры сустрэчы Новага года. Кожны атрымаў прадказанне на будучы год, а ў завяршэнне свята госці і ўдзельнікі пісалі пэндзлямі іерогліфы з навагоднімі пажаданнямі, якімі пасля ўпрыгожылі традыцыйнае святочнае дрэва.
Дзякуючы мерапрыемству, кожны прысутны змог бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі святкавання Кітайскага Новага года і хоць на трохі акунуцца ў атмасферу яркага і маляўнічага свята.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии