17 лютага 2021 года адбылася выніковая калегія Міністэрства адукацыі, у рамках якой была прадстаўлена выстава дасягненняў сістэмы адукацыі. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадставіў рашэнне, якое было ўкаранёна ва ўніверсітэце пры рэалізацыі праекта «Лічбавы ўніверсітэт», і заснаванае на праграмным забеспячэнні ад аднаго з лідараў у распрацоўцы праграмнага забеспячэння - кампаніі Microsoft. Рашэнне было прадэманстравана намесніку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігару Петрышэнка, Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігару Карпенка і ўсім удзельнікам калегіі.
Дадзенае рашэнне, заснаванае на праграмным прадукце Microsoft Teams, развіваецца ў цяперашні час у вельмі хуткім тэмпе. Толькі за апошнія месяцы яно атрымала шэраг новых функцый, якія, несумненна, павышаюць магчымасці вышэйшай адукацыі. Дадзены прадукт мае шырокія магчымасці інтэграцыі з рознымі прадуктамі: ServiceDesk Plus Cloud, Azure Boards, GitHub Enterprise, Google Analytics, Kahoot!
Праект «Лічбавы ўніверсітэт» адкрывае бязмежныя магчымасці для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён дае шэраг пераваг як у вучэбнай, так і ў навуковай дзейнасці ўніверсітэта. Да прыкладу: сумесна з іншымі ВНУ і асацыяцыямі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Беларусі і Германіі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымае ўдзел у працы над праектам Promoting Development of Dual Study in Belarusian Higher Education - DUALBEL (садзейнічанне развіццю дуальнай адукацыі ва ўстановах вышэйшай адукацыі Беларусі).
DUALBEL атрымаў адабрэнне Еўракамісіі, таму распрацаваныя рашэнні будуць з'яўляцца вялікім плюсам у рэалізацыі ва ўніверсітэце гэтага і будучых праектаў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии