19 лютага 2021 года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, доктар медыцынскіх навук Юрый Мікалаевіч Дзяркач наведаў ВНЛ «Інжынірынгавы цэнтр» інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Зносіны прайшлі ў сяброўскай і прафесійнай атмасферы. Юрыю Мікалаевічу былі прадэманстраваны распрацоўкі выкладчыкаў і студэнтаў універсітэта: тэхналагічнае абсталяванне па вырошчванні кларыевага сама, аквапонныя сістэмы, прамысловыя мадэлі блокаў водападрыхтоўкі і водаачысткі, модуль збору ў рэжыме рэальнага часу тэхналагічнай інфармацыі, азанатар, ультрагукавыя і гідракавітатары, камп'ютэрна-інтэграваныя стэнды для правядзення лабараторных заняткаў .
Кіраўнік арганізацыі кластарнага развіцця ТАА "Тэхнапарк Палессе» А.В. Козыр прэзентаваў інавацыйную структуру,якая рэалізавана і функцыянуе на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са свайго боку Юрый Мікалаевіч выказаў сваё бачанне інавацыйнай дзейнасці ў рамках сучасных даследчых універсітэтаў і выхавання моладзі ў цяперашніх рэаліях. Пры гэтым сенатар зрабіў шэраг важных рэкамендацый па практычным укараненні вынікаў навуковых даследаванняў навукоўцаў ПалесДУ.
Дзякуем Юрыю Мікалаевічу і разлічваем на далейшае супрацоўніцтва!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии