11 сакавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСІ) са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам ПалесДУ.
На сустрэчы выступілі галоўны саветнік БІСІ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валахановіч Ігар Аляксандравіч і аналітык БІСІ, кандыдат сацыялагічных навук Сухоцкі Мікалай Мікалаевіч.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСІ ) - «фабрыка думкі», заснаваная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.
Ігар Анатольевіч расказаў пра напрамкі дзейнасці БІСІ, праекты, што рэалізуюцца інстытутам і дасягнутых выніках, а таксама раскрыў ролю «фабрык думкі» (да ліку якіх адносіцца БІСІ) у садзейнічанні і прыняцці кіраўнічых рашэнняў.
Мікалай Мікалаевіч выступіў з дакладам пра каштоўнасці беларускага грамадства на сучасным этапе, а таксама падрабязна спыніўся на выніках сацыялагічных даследаванняў, якія дазваляюць скласці «партрэт маладога беларуса». Акцэнт быў зроблены на каштоўнасных арыенцірах і паводзінскіх устаноўках маладых беларусаў, бо шмат у чым менавіта яны вызначаюць, якім стане эканамічнае, палітычнае, сацыякультурнае, дэмаграфічнае будучае краіны, наколькі талент і мэтанакіраванасць прадстаўнікоў гэтай найважнейшай сацыяльнай групы будуць накіраваныя на карысць грамадства.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии