17 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з зямлячкай, паэткай Зінаідай Савила.
Зінаіда Уладзіміраўна Савіла жыве ў Пінску, родам з Украіны, аўтар зборніка «Я боль сваю аддам вятрам». Піша на рускай і ўкраінскай мовах, некаторыя вершы перакладзены на беларускую і узбекскую мовы. Яе вершы прыцягваюць чытачоў шчырасцю, непасрэднасцю, лірызмам, з-за чаго кладуцца лёгка на музыку. Адзінаццаць вершаў сталі песнямі, якія выконваюцца на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Зінаіда Уладзіміраўна друкуецца ў газетах «Пінскі веснік", "Полесская правда", "Заря", "Зара над Бугам», «Праабражэнне», «Літара», «Навіны Палесся», «Полісся», у часопісе «Гаспадыня», расійскім дзіцячым часопісе «МАвочки і ДЕльчики». На працягу сустрэчы гучалі меладычныя песні на вершы паэткі. Ліцэісты Рыжыкава Вераніка, Шкірман Ксенія, Рабкавец Дар'я, Сенькавец Лізавета, Дз'яканчук Ксенія і Прыгодзіч Таццяна з 10 «Б» класа выразна і пранікнёна чыталі вершы Зінаіды Уладзіміраўны, напісаныя ёю зусім нядаўна. Член клуба літаратараў «Пінчукі» Ганна Жогла, якая прыйшла на сустрэчу, чытала вершы на беларускай мове. З вялікай цікавасцю гледачы слухалі паэтку, якая дзялілася самым патаемным, давала парады тым, хто спрабуе пісаць, адказвала на пытанні.
Паэзія для Зінаіды Уладзіміраўны - свет душы, выяўлены ў вершах. Трывога, боль, сумненні, разважанні аб пражытым, пра каханне - асноўныя тэмы яе паэзіі. Яе вершы - вехі жыццёвага шляху, і ў кожнага верша ёсць свая гісторыя. Яшчэ ў Зінаіды Уладзіміраўны шмат вершаў і песень для дзяцей.
Мы атрымалі ўнікальную магчымасць пагутарыць з цікавым і таленавітым чалавекам, пагрузіцца з дапамогай вершаў у яго ўнутраны свет і яшчэ раз нагадаць нашым чытачам аб выдатнай і дзіўнай з'яве - ПАЭЗІІ.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии