Напярэдадні 1-га красавіка - Дня гумару, і ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння майстра сатыры - Кандрата Крапівы, на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221) дэманструецца выстава "Беларускі байкапісец і паэт".
Кандрат Крапіва (1896-1991) – народны пісьменнік Беларусі, паэт, драматург, празаік, сатырык, перакладчык, навуковец, грамадскі дзеяч. Ён вядомы, у першую чаргу, як аўтар шматлікіх твораў сатыры і гумару невялікіх форм. Шэраг баяк Кандрата Крапівы перажыў свой час. Многія пакаленні беларусаў яшчэ са школьных гадоў памятаюць «Дыпламаванага барана» і «Ганарыстага парсюка». Праславіўся Кандрат Крапіва і як драматург. Яго п’есы «Хто смяецца апошнім» (1939), «Брама неўміручасці» (1973), «На вастрыі» (1982) на працягу дзесяцігоддзяў перажылі шматлікія пастаноўкі ў тэатрх краіны. Па многім творам пісьменніка былі пастаўлены кінафільмы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии