З 22 па 28 сакавіка ў Палескім дзяржаўным ўніверсітэце праходзіць міжнародны тыдзень фінансавай пісьменнасці. У гэтым годзе слоган міжнароднага тыдня фінансавай пісьменнасці - «Беражы сябе і свае грошы». Такую важную і цікавую тэму прапанавала Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. У рамках гэтага тыдня студэнты 2 курса факультэта эканомікі і фінансаў спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» Лянгвінская Дзіна і Міцкевіч Ніна правялі азнаямленчыя мерапрыемствы для навучэнцаў 7 і 9 класаў СШ№14 г. Пінска.
Навучэнцаў пазнаёмілі з новымі лічбавымі фінансавымі прадуктамі і сэрвісам, з асноўнымі правіламі лічбавай фінансавай бяспекі. Падрыхтаваная прэзентацыя маляўніча і даступна прадэманстравала інавацыйныя праграмна-тэхнічныя рашэнні, якія ўжываюцца ў фінансавай сферы: дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне, міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі, біяметрыя ў сферы фінансаў, сучасныя плацежныя гаджэты, аплата з дапамогай QR-кода і электронныя грошы. Акрамя гэтага, былі падрабязна разгледжаны папулярныя ашуканскія схемы і прапанаваны варыянты мер для забеспячэння бяспекі сябе і сваіх грошай. Навучэнцы актыўна адказвалі на пастаўленыя пытанні, дзяліліся сваім вопытам.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии