У рамках святкавання першага года стварэння інжынернага факультэта Палескага дзяржаўнага ўніверстэта 26 сакавіка 2021 года адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інжынірынг: тэорыя і практыка».
Работа канферэнцыі прайшла па наступных секцыях:
1. Матэматычнае мадэляванне і інтэлектуальныя сістэмы.
2. Інжынірынг і інфармацыйныя тэхналогіі.
3. Інавацыйныя метады аквакультуры і перапрацоўкі яе прадукцыі.
4.Экалагічнае праектаванне асяроддзя: дасягненні, інавацыі і перспектывы развіцця.
5. Устойлівае развіццё і кліматычны менеджмент.
Усяго было пададзена 53 тэзісы, уключаючы 27 ад замежных устаноў і 8 ад беларускіх калег.
На пленарным пасяджэнні выступілі нашы сябры і партнёры з Харкаўскага нацыянальнага аўтамабільна-дарожнага ўніверсітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны, Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага ўніверсітэта воднай гаспадаркі і прыродакарыстання, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, міжнароднага інавацыйна-прыкладнога Цэнтра «Водная Артэрыя».
У рамках дыскусіі і абмену думкамі былі выпрацаваны ключавыя напрамкі далейшага міжнароднага навуковага супрацоўніцтва і інжынірынгавай кааперацыі, з падключэннем да іх іншых устаноў-партнёраў з Еўропы і Азіі.
Шчыра дзякуем нашых сяброў за ўдзел і падтрымку! Наперадзе яшчэ шмат сумеснай працы!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии