Вынікі Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах

10 красавіка 2021 года па выніках удзелу ў вочным туры Алімпіяды былі вызначаны пераможцы Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ па агульнаадукацыйных і спецыяльных дысцыплінах.

У другім туры Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ прынялі ўдзел каля 200 старшакласнікаў больш чым з 45 школ.

 Пераможцы Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ, узнагароджаныя дыпломамі I - III ступені, маюць пераважнае права на залічэнне ва УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

Віншуем удзельнікаў Міжнароднай алімпіяды з перамогай! Дзякуем Вам за волю да перамогі і веру ў поспех! Выказваем падзяку педагогам. Вашы веды, цярпенне і любоў да дзяцей і сваёй справе - аснова паспяховасці Вашых вучняў!

 Запрашаем пераможцаў Алімпіяды наведаць Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па сертыфікатах пераможцаў.

Таксама дзякуем усім старшакласнікам, якія прынялі ўдзел у вочным туры Міжнароднай алімпіяды ПалесДУ, і запрашаем прыняць удзел у Днях адчыненых дзвярэй факультэтаў!

​​​​​​​