У красавіку 2021 года конкурсная работа студэнтаў кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту выйшла ў фінал III Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю -конкурса «Медыясфера-2021» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З больш чым 340 праектаў, адпраўленых на конкурс, журы фестывалю адабрала толькі трэцюю частку работ фіналістаў.
Аўтарамі праекта «Смачна як дома» з'яўляюцца студэнты 4 курса: Вялюціч Савелій, Матыліцкая Дар'я, Садоўскі Аляксандр і Пінчук Дзмітрый. Праца была прадстаўлена ў намінацыі «Камунікацыйны праект». Кіраўніком праекта з'яўляецца асістэнт кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Ціханоўская Юлія Алегаўна.
16 красавіка на цырымоніі ўзнагароджання аўтары праекта сталі ўладальнікамі дыплома за «Антыкрызісную стратэгію» у намінацыі «Камунікацыйны праект (профі)».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии