З 14 па 16 красавіка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прымаў удзел у XIX Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі (у рамках Года народнага адзінства). На адкрыцці выставы разам з прадстаўнікамі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прысутнічаў рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.
Студэнты і выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прэзентавалі:
-Выставу работ па фітадызайне
- Праект «Грыбныя біятэхналогіі»
-Праект «Праверка нітрыфіцыраванай актыўнасці Rhodococcus Erythropolis»
-- Праект «Паскоранае атрыманне высакаякаснага пасадкавага матэрыялу вінаграду пры дапамозе біятэхналогіі in vitro, для далейшай закладкі вінаградных плантацый ў Рэспубліцы Беларусь»
- Праект « Смачна як дома» з дэгустацыяй страў
-Майстар-клас « Фарміраванне культуры стаматалагічнага здароўя ў студэнтаў ПалесДУ »
- Праект « Фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы ў Палескім дзяржаўным ўніверсітэце як элемент прафарыентацыйнай работы»
- Майстар-клас па вырабе арыгамі, напісанні кітайскіх іерогліфаў Цэнтра беларуска-кітайскіх міжкультурных камунікацый
-Гульнятэку «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь»
- Праект «Лічбавы ўніверсітэт»
- Стартап-праекты студэнтаў кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм
- Праект «Стартап-школа»
Усяго на выставе нашым ВНУ было прадстаўлена 72 метадычныя матэрыялы, выдадзеныя ў перыяд 2019-2021 гадоў.
Па выніках выставы Палескі дзяржаўны ўніверсітэт узнагароджаны дыпломам I ступені «За інавацыйныя падыходы па фарміраванні ў моладзі грамадзянскасці адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянскай ідэнтычнасці і сістэмнае ўяўленне педагагічнага вопыту». Цырымонія ўзнагароджання удзельнікаў выставы адбылася 16 красавіка на ўрачыстым закрыцці XIX Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии