22 красавіка кандыдат эканамічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры "Эканомікі і бізнесу" Вольга Уладзіміраўна Валадзько адзначае юбілей.
Вольгай Уладзіміраўнай апублікавана больш за 250 навуковых і вучэбна-метадычных работ, з іх 6 навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 9 манаграфій, частак з манаграфій па праблемах эфектыўнага функцыянавання прадпрыемстваў у сучасных умовах гаспадарання, 63 артыкулы ў навуковых часопісах і зборніках, астатнія публікацыі - матэрыялы канферэнцый рознага ўзроўню.
Прафесарска-выкладчыцкі састаў, супрацоўнікі бібліятэкі і студэнты ад усёй душы віншуюць Вольгу Уладзіміраўну з юбілеем і жадаюць поспехаў і натхнення ў працы, любові і цяпла ў сям'і, павагі, разумення і дабра сярод сяброў і калег.
Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу навуковых публікацый Вольгі Уладзіміраўны.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии