У Наваполацку адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Рэспубліканскай універсіяды па хакеі з шайбай. За званне чэмпіёна Рэспубліканскай універсіяды будуць змагацца 8 каманд: БДУФК, БДПУ, УГЗ МНС, ГрДУ, БНТУ, БДУ, БРУ, а таксама зборная каманда ПалесДУ, БрДУ і БрДТУ.
Разам са зборнай камандай па хакеі ПалесДУ цырымонію адкрыцця наведаў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай У.І. Каманда ПалесДУ паказала прыгожую і годную гульню з моцным праціўнікам - камандай МДПУ, у склад якой уваходзяць дзеючыя гульцы КХЛ і зборнай каманды па хакеі з шайбай РБ.
Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии