«Усё жыццё чалавецтва паслядоўна асядала ў кнізе:
плямёны, людзі, дзяржавы знікалі, а кніга заставалася».
А.І. Герцэн
Нягледзячы на тое, што зараз усяго толькі ў некалькі клікаў у тэлефоне або камп'ютары можна знайсці мільёны розных кніг у электронным выглядзе, ёсць дастаткова шмат людзей, якія не могуць жыць без друкаваных кніжак. Ім прыемна трымаць у руках старыя фаліянты і гартаць старонкі, адчуваючы іх пах.
У бібліятэцы Палескага дзяржаўнага універсітэта ёсць фонд рэдкай кнігі, які налічвае больш за 1000 асобнікаў. Да каштоўных і рэдкіх выданняў адносяцца дакументы, выдадзеныя да 1945 года. Самая старая кніга ў бібліятэцы - «Акты, сабраныя ў бібліятэках і архівах Расійскай Імперыі археаграфічнай экспедыцыяй імператарскай акадэміі навук: дапоўнены і выдадзены Найвысока заснаванай Камісіяй». Т. 2. - СПб. 1836. - 607 с. У ёй утрымліваюцца гісторыка-юрыдычныя акты (старажытныя граматы, указы, адпіскі, судныя справы, вышукі і інш.) канца XIII - XVIII стагоддзя. Калі вас прыцягваюць кнігі з гісторыяй, можаце звярнуцца ў бібліятэку. Выдача літаратуры з фонду рэдкай кнігі ажыццяўляецца па вусным запыце пры прад'яўленні білета чытача.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии