Пераможцам чэмпіянату горада Пінска па міні-футболе 2021 стала каманда ПалесДУ

Каманда Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў чарговы раз даказала сваё лідарства, стаўшы пераможцам першынства горада Пінска па міні-футболе сярод УПТА, ССНУ і ВНУ (19-23.04.2021 г.). Спаборніцтвы праходзілі на трэніровачным полі Цэнтра фізічнай культуры і спорту Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе створаны выдатныя ўмовы для спартсменаў і гледачоў. У турніры ўдзельнічалі 5 каманд, якія па кругавой сістэме вызначалі пераможцу і прызёраў.

 Праз месяц доўгачаканы Кубак  уручылі пераможцу чэмпіянату г. Пінска па міні-футболе 2021 - камандзе ПалесДУ. Спартсмены, як ніхто іншы, ведаюць, што шлях да медалёў і кубкаў ляжыць праз перашкоды.

Віншуем нашых хлопцаў! Будзьце заўсёды ўпэўненымі ў перамозе, стаўце перад сабой мэты і дасягайце іх, выяўляючы сілу духу і ўласцівае вам майстэрства!

​​​​​​​