Падпісанне двухбаковага пагаднення аб стварэнні цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый

23 красавіка 2021 установу адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» наведалі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ):

Уладзімір Рабаволаў, Генеральны дырэктар НЦІУ ,

Дзмітрый Андрыеўскі, начальнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў прамысловай уласнасці НЦІУ,

Алена Усачова, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ,

Кацярына Янцікава, начальнік аддзела заканадаўства ў сферы аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ,

 Фёдар Рамашка, начальнік інфармацыйна-выдавецкага аддзела.

 

У рамках наведвання адбылася сустрэча са студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім саставам універсітэта. Былі прачытаны пазнавальныя лекцыі на наступныя тэмы:

1.Падтрымка інавацый і развіццё сеткі ЦПТІ ў Рэспубліцы Беларусь.

2.Ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.

3.Патэнтныя даследаванні.

4.Уводзіны ў грамадзянскі абарот аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

5.Актуальныя пытанні аўтарскага права.

Ключавым момантам стала падпісанне двухбаковага пагаднення аб стварэнні цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый. Адзначым, што на базе ўніверсітэта ствараецца цэнтр другога ўзроўню - Палескі дзяржаўны ўніверсітэт стаў трэцяй вышэйшай навучальнай установай краіны, уключанай у сетку.

Стварэнне сеткі цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый - міжнародны праект, ініцыяваны Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці ў 2009 годзе з мэтай садзейнічання нарошчванню інавацыйнага патэнцыялу краін і рэгіёнаў праз забеспячэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай падтрымкі карыстальнікам паслуг Нацыянальнага цэнтра ў сферы навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

​​​​​​​