Віншуем пераможцаў фанетычнага конкурсу "Rhythm Inside"

26 красавіка на кафедры міжкультурных камунікацый сярод студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» прайшоў фанетычны конкурс "Rhythm Inside".

Крытэрыямі ацэнкі выступленняў удзельнікаў з'яўляліся фанетычная пісьменнасць і мастацкая выразнасць.

Удзел у фанетычным конкурсе спрыяе глыбокаму і ўсвядомленаму вывучэнню дысцыпліны «Практычная фанетыка англійскай мовы» развівае лінгвістычны і лінгвакраязнаўчы кругагляд студэнтаў, павышае іх эстэтычны ўзровень успрымання рэчаіснасці. Ён таксама дапамагае раскрыццю творчых здольнасцяў і талентаў студэнтаў, з'яўляецца магутным стымулам да самаадукацыі, развіццю навыкаў публічных выступленняў, павышае іх самаацэнку і надае ім упэўненасць ва ўласных сілах.

Па выніках конкурсу месца пераможцаў размеркаваліся наступным чынам:

Першае месца заняла студэнтка 20ЛМК-2 групы - Навагран Таццяна   Другое месца падзялілі студэнты 20ЛМК-2 і 20ЛМК-1 груп - Юркевіч Аляксандра і Паляшук Дар'я

Трэцяе месца таксама падзялілі паміж сабой студэнты 20ЛМК-2 групы - Пальчык Наталля і Шыраева Аніта

Мы ад усёй душы віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам і арганізатарам, тых, хто падарыў нам гэтую гадзіну пагружэння ў фанетыку англійскай мовы і даў зарад натхнення!

​​​​​​​