Вэбінар аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі паміж Францыяй і краінамі Усходняга партнёрства

27, 28, 29 красавіка 2021 г. прайшоў рэгіянальны анлайн-семінар па тэме: «Супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі паміж Францыяй і краінамі Усходняга партнёрства: якім бачыцца яго развіццё з праграмай «Эразмус +».

Вэбінар быў арганізаваны пасольствам Францыі ў Азербайджане, у Беларусі, у Грузіі, у Малдове і французскім дзяржаўным цэнтрам інфармацыі па пытаннях атрымання вышэйшай адукацыі ў Францыі, Кампюс Франс, сумесна з агенцтвам «Эразмус +».

У віртуальным семінары прынялі ўдзел прарэктар па навуковай рабоце М.Г. Кручынскі, начальнік аддзела навукі і міжнародных адносін Ю.А. Рыбалка, заг. кафедры міжкультурных камунікацый В.Ф. Жылевіч, дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм І.А. Янкоўскі, выкладчык французскай мовы Т.С. Паўловіч.

 Удзельнікі семінара з боку ПалесДУ наведалі метадычныя семінары-практыкумы, правялі сустрэчы з іншымі ўдзельнікамі ў выглядзе двухбаковых анлайн-канферэнцый. У ходзе работы былі абмеркаваны магчымасці аб'яднання дзейнасці і ўмацаванні супрацоўніцтва з французскімі ўстановамі, а таксама намечаны перспектывы ў мабільнасці студэнтаў і абмене экспертамі, падачы сумесных заявак на праграму «Эразмуст +».

​​​​​​​