Да 130-годдзя Міхаіла Афанасьевіча Булгакава

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб. 3221), арганізавана кніжная выстава "Геній містыцызму", прысвечаная 130-гадоваму юбілею Міхаіла Афанасьевіча Булгакава - рускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага рэжысёра, аўтара раманаў, аповесцяў, апавяданняў, фельетонаў, п'ес, інсцэніровак, кінасцэнарыяў.

Творчасць пісьменніка дзівіць сваёй арыгінальнасцю і высокім майстэрствам. Сёння яго раманы «Майстар і Маргарыта», «Белая гвардыя», аповесць «Сабачае сэрца» па-ранейшаму застаюцца папулярнымі. Мноства твораў аўтара экранізаваны.

На выставе прадстаўлена біяграфічная літаратура, а таксама творы пісьменніка з фонду бібліятэкі. Запрашаем!