Бібліятэка Палескага дзяржаўнага універсітэта прадстаўляе Вашай ўвазе віртуальную выставу "Кнігападарожжа па краіне кахання і рамантыкі". Францыя - вытанчаная і рамантычная краіна. Яна падарыла свету кінематограф, маянэз, шампанскае, паветраныя шары і іншыя рэчы, якія ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё. Менавіта тут узніклі такія напрамкі мастацтва, як імпрэсіянізм і кубізм. А яшчэ гэтая краіна - радзіма аўтараў неверагодных літаратурных твораў, якія экранізуюць, вывучаюць у школах і ўносяць ў залаты фонд сусветнай спадчыны.
З усімі выданнямі, прадстаўленымі на выставе, а таксама з многімі іншымі вы можаце азнаёміцца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, каб.3221).
- Войдите, чтобы оставлять комментарии