З Юбілеем!

24 мая доктар біялагічных навук, прафесар кафедры Прамысловага рыбаводства і перапрацоўкі рыбнай прадукцыі Лідзія Сяргееўна Цвірко адзначае свой юбілей.

Лідзія Сяргееўна выпускніца Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, спецыяліст у галіне біялогіі, паразіталогіі. Кола яе навуковых інтарэсаў - прыроднае асяроддзе хвароб чалавека і жывёл (заанозаў) на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Беларускага Палесся. Вучоным апублікавана больш за 260 работ у реферыруемых часопісах і зборніках, у замежных выданнях і зборніках матэрыялаў канферэнцый, з іх 7 манаграфій, 22 метадычных і навучальных выданняў.

Паважаная Лідзія Сяргееўна! Прыміце сардэчныя віншаванні з юбілеем! Жадаем Вам душэўнага камфорту, невычэрпнага творчага даўгалецця, ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і задум! Дабрабыту і выгоды Вашаму дому, здароўя і шчасця Вам і Вашым блізкім!

Віртуальная выстава навуковых прац Л.С. Цвірко

 

​​​​​​​