Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па правядзенні дзяржаўнай акрэдытацыі працуе ў Палескім дзяржаўным універсітэце.
Праца камісіі ў Палескім дзяржаўным універсітэце пройдзе з 31 мая па 4 чэрвеня 2021 года. Узначаліць камісію Ларыса Юр'еўна Дзяйнекіна - намеснік начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Акрэдытацыя пройдзе па чатырох спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі - «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па напрамках)», «Эканоміка», «Бізнес-адміністраванне», «Менеджмент (па напрамках)». Будуць прааналізаваныя арганізацыя і змест адукацыйнага працэсу, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне па спецыяльнасцях, якія акрэдытуюцца, сацыяльна-бытавыя ўмовы студэнтаў, захаванне нормаў па ахове здароўя i бяспецы жыцця навучэнцаў, кадравыя рэсурсы, інфармацыйнае і бібліятэчнае забеспячэнне. Вынікі акрэдытацыі будуць падведзены 4 чэрвеня падчас заключнага пасяджэння камісіі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии