1 чэрвеня ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае жыццю і творчасці вядомага нямецкага пісьменніка Эрыха Марыі Рэмарка «Шчасце кароткага адасабленне ...». За доўгія гады яго творчай дзейнасці з-пад пяра аўтара выйшла пятнаццаць раманаў і некалькі апавяданняў. Многія з іх увайшлі ў ТОП-100 лепшых твораў XX стагоддзя. У XXI стагоддзі раманы Рэмарка працягваюць чытаць і перачытваць ужо новыя пакаленні людзей.
Гасцямі літаратурнай гадзіны сталі студэнты 1 курса факультэта эканомікі і фінансаў груп 20ЛМК-1 і 20ФБЭ-1. Супрацоўнікі бібліятэкі і навучэнцы 10 «А» класа ліцэя ПалесДУ Бульбачка Вячаслаў, Зборына Дар'я, Мазалеўская Мілана, Рыбчынская Ульяна, Сільчук Анастасія распавялі пра самыя яркія старонкі жыцця і творчасці Э. М. Рэмарка. У чытальнай зале гучала пранікнёная музыка, ліцэісты чыталі ўрыўкі з самых вядомых твораў аўтара, а асаблівую атмасферу стваралі фрагменты з фільмаў пра пісьменніка. Усё гэта дапамагло студэнтам акунуцца ў тую эпоху, калі жыў і тварыў адзін з самых папулярных пісьменнікаў свету.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии