5 чэрвеня - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

«Любовь к родной природе -
один из важнейших
признаков любви к своей стране».

К. Паустовский
 

Ахова навакольнага асяроддзя - гэта цэлая сістэма грамадскіх і дзяржаўных мер, накіраваных на гарманічнае суіснаванне прыроды і чалавека. На сённяшні дзень экалагічныя праблемы выйшлі ў разрад адных з самых важных праблем сусветнай супольнасці, і часта іх рашэнне з'яўляецца паказчыкам узроўню дабрабыту не толькі асобна ўзятай краіны, але і сусветнай цывілізацыі ў цэлым.
«Навакольнае асяроддзе: ахова і бяспека» - так называецца кніжна-часопісная выстава, якая экспануецца ў чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1). На ёй прадстаўлены кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў, якія асвятляюць пытанні і праблемы стану і аховы навакольнага асяроддзя, яе ўплыў на здароўе чалавека, змяшчаецца інфармацыя аб уздзеянні чалавека на навакольнае асяроддзе, разгледжаны прынцыпы і метады рацыянальнага прыродакарыстання.
Матэрыялы прымушаюць задумацца пра тое, што неабходна зрабіць кожнаму з нас, каб зберагчы нашу планету, наш край для будучых пакаленняў.