Супрацоўніцтва з вядучымі банкамі Беларусі - характэрная асаблівасць працы факультэта эканомікі і фінансаў.
ААТ «Белаграпрамбанк» - адзін з найбуйнейшых банкаў Рэспублікі Беларусь, які налічвае амаль 30 гадоў функцыянавання ў якасці самастойнай крэдытна-фінансавай установы. Столькі ж гадоў банк з'яўляецца базай практыкі для навучэнцаў i першым працоўным месцам для выпускнікоў Пінскай «кузні» банкаўскіх кадраў.
У 2021 годзе ААТ «Белаграпрамбанк» выступіў ініцыятарам стварэння брэндаванай аўдыторыі на базе факультэта эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. 4 чэрвеня 2021 года адбылося ўрачыстае адкрыццё аўдыторыі. ААТ «Белаграпрамбанк» прадставілі намеснік дырэктара Цэнтра па працы з персаналам Максім Сяргеевіч Басалыга і намеснік начальніка ўпраўлення па падборы персаналу і развіцці кар'еры Юлія Юр'еўна Малец. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай. Ён падзякаваў прадстаўнікам банка за шматгадовае супрацоўніцтва і за падтрымку, якая аказваецца ўніверсітэту.
М.С. Басалыга адзначыў, што банк зацікаўлены ў развіцці адносін з універсітэтам па многіх напрамках. У прыватнасці, у наступным месяцы плануецца адкрыццё Цэнтра прыцягнення - цэнтра рэгіянальнай сеткі каворкінгаў Белаграпрамбанка для стартапаў і пачаткоўцаў бізнесменаў. Ён стане часткай экасістэмы банка па развіцці прадпрымальніцкага асяроддзя рэгіёнаў і пошуку канкурэнтаздольных бізнес-ідэй для выхаду на нацыянальны і міжнародны рынак. Максім Сяргеевіч падзякаваў факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта за прафесіяналізм у падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў банкаўскай сферы.
Студэнты факультэта эканомікі і фінансаў падзякавалі ААТ «Белаграпрамбанк» за аўдыторыю, абсталяваную па сучасных стандартах, і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии