facebook

У ПалесДУ прайшоў 7-ы этап другога сезона рэспубліканскіх спаборніцтваў «Кубак па адукацыйнай робататэхніцы»

12 чэрвеня 2021 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў 7-ы этап другога сезона рэспубліканскіх спаборніцтваў «Кубак па адукацыйнай робататэхніцы ».

Другі раз наш універсітэт па плане прафарыентацыйнай работы інжынернага факультэта прымае этап кубка Беларусі па адукацыйнай робататэхніцы сярод школьнікаў. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 220 каманд. 315 удзельнікаў спаборніцтваў вызначалі наймацнейшых на трасе RoboRace, у Міні-сумо, у Лабірынце, у Руху па лініі, у Вялікім падарожжы, РобаФутболе, у конкурсе Беспілотных лятальных апаратаў.

Па-за залікам прайшлі спаборніцтвы па кіраваным РобаФутболе, гонках WeDo, Шагайцы і Шагайцы WeDo.

 Вялікая ўдзячнасць за дапамогу ў арганізацыі турніру прарэктару ўніверсітэта Новіку Андрэю Канстанцінавічу, начальніку цэнтра фізічнай культуры і спорту ўніверсітэта Клімовіч Кацярыне Аляксандраўне, супрацоўнікам спарткомплексу Вашчанку Івану Іванавічу, Грушэўскай Галіне Іосіфаўне, Гарэгляду Юрыю Мікалаевічу, Ферапонтаву Сяргею Пятровічу, Сямёнаву Ігару Анатольевічу, нашым выдатным  прыбіральшчыцам і студэнтам-валанцёрам. Асобнае дзякуй ад удзельнікаў спаборніцтваў усім супрацоўнікам кафэ другога вучэбнага корпуса за смачны абед.