Выкладчыкі ПалесДУ далучыліся да мітынгу-рэквіем у Брэсцкай крэпасці

22 чэрвеня выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» дзе адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 Мітынг-рэквіем пачаўся за паўгадзіны да таго моманту, як 22 чэрвеня 1941 года перадсвітальную цішыню над горадам разарваў грукат снарадаў.

80 гадоў таму фашысцкая Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Тады самая магутная групоўка нямецкіх войскаў пры падтрымцы авіяцыі абрынула ўдар на тэрыторыю Беларусі. Сімвалам гераізму і вернасці прысязе стала абарона Брэсцкай крэпасці.

Вось ужо шмат гадоў Брэст у гэтую ноч не спіць. Гараджане лічаць сваім абавязкам сустрэць світанак у крэпасці, каб ушанаваць памяць тых, хто 80 гадоў таму не разважаючы ўстаў на абарону Айчыны. Разам з брэстаўчанамі сюды прыйшлі шматлікія госці, сярод якіх былі выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Больш за сорак дэлегацый прыбылі напярэдадні ў пагранічны горад. Гэта прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі, СНД, ЕАЭС, Саюзнай дзяржавы, грамадскіх рухаў і арганізацый з Расіі, Францыі, Германіі, Сербіі, удзельнікі патрыятычных акцый, духавенства.

У той вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара.

​​​​​​​